У межах праекту "Стары Новы Мінск" тэлеканала АНТ распавядаецца пра гісторыю, жыццё і магчымы лёс першага спальнага раёна Мінска.
Апошнім часам два кварталы раёну, пабудаваных адразу пасля вайны, вабяць усё больш жыхароў сталіцы — ціхія вуліцы, прыгожая архітэктура, шмат зеляніны, добрае асвятленне.
Квартал запланавалі знесці яшчэ 30 гадоў таму з-за аварыйнага стану будынкаў, аднак жыхары раёна кажуць, што квартэры Асмалоўкі нічым не адрозніваюцца ад іншых мінскіх кватэр, хіба толькі што наяўнасцю каміна і адсутнасцю такой праблемы, як адключэнне гарачай вады ўлетку.
"Апошнім часам сюды, у Асмалоўку пачалі перасяляцца сямейныя маладыя людзі па ідэйных меркаваннях. Ім тут цікава. Некаторыя здаюць свае ўласныя кватэры і здымаюць кватэры менавіта тут", — распавёў карэспандэнту АНТ жыхар Асмалоўкі.
Асмалоўка — раён у цэнтры Мінска з першымі тыповымі забудовамі пасляваеннага часу. Сваю назву раён атрымаў па прозвішчу архітэктара Асмалоўскага, які зрабіў планіроўку гэтых кварталаў.