МІНСК, 27 жні — Sputnik. Штангістка Дар'я Навумава, якая заваявала для беларускай зборнай першы медаль на Алімпійскіх гульнях у Рыа, святкуе сёння дзень нараджэння.
"Спартсмены і чэмпіёны — звычайныя людзі, дзень нараджэння я святкую з сям'ёй і сябрамі. Першымі павіншавалі сваякі і трэнер — ён мне таксама як родны, як сябар ці брат", — распавяла Дар'я карэспандэнту Sputnik.
Акрамя таго, спартсменка ўжо атрымала віншаванні ад калег па спорце і сяброў. Сцвярджае, што ніякіх асаблівых ідэй для святкавання ў яе не нарыхтавана і дзень нараджэння чэмпіёна не адрозніваецца ад дня нараджэння простага чалавека.
Штангістка Дар'я Навумава — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа. Дар'я — малодшая з трох сясцёр Навумавых. Старэйшая, Паліна, — педагог, яна працуе ў Клічаўскім аргатэхнічным каледжы; сярэдняя, Марына, — намеснік дырэктара ў Клічаўскай сярэдняй школе.
Sputnik далучаецца да шматлікіх віншаванняў і жадае чэмпіёнцы новых спартыўных перамог!