Раналду ў трэці раз стаў лепшым футбалістам Еўропы

© REUTERS / Eric GaillardРаналду падчас узнагароджання ў Манака
Раналду падчас узнагароджання ў Манака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па колькасці гэтых тытулаў партугалец абагнаў Месі – у аргентынца іх толькі два.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. Форвард мадрыдскага "Рэала" і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду быў прызнаны найлепшым футбалістам Еўропы па выніках мінулага сезону па версіі УЕФА.

Пераможца, як і ў папярэднія гады, вызначыла журы, якое складаецца з журналістаў-прадстаўнікоў усіх нацыянальных асацыяцый УЕФА. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў чацвер у Манака.

Раналду ў мінулым сезоне выйграў Лігу чэмпіёнаў з "Рэалам" і чэмпіянат Еўропы са зборнай Партугаліі. За клуб ён забіў 51 гол у 48 матчах.

У шорт-ліст прэтэндэнтаў таксама ўвайшлі партнёр партугальца па "Рэалу" валіец Гарэт Бейл і форвард "Атлетыка" і зборнай Францыі Антуан Грызман.

Раней двойчы ўзнагароду атрымліваў Месі (2011, 2015 гады), па разу — Андрэс Іньеста (2012), Франк Рыберы (2013 года) і асабіста Раналду (2014).

Лепшай футбалісткай сезона-2015/16 была прызнана нападаючая зборнай Нарвегіі і "Ліёна" Ада Хегерберг, якая выйграла з клубам Лігу чэмпіёнаў. Яна апярэдзіла францужанку Амандзін Анры і немку Джэніфер Маражан.

Стужка навiн
0