Грошы са Скарынай і Купалай трапілі на аўкцыён у ЗША

© Photo : Белорусская бонистикаБанкноты ўзору 1993 года, якія так і не былі ўведзены ў абарот
Банкноты ўзору 1993 года, якія так і не былі ўведзены ў абарот - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Поўны камплект не выпушчаных у абарачэнне беларускіх банкнот узору 1993 года выстаўлены на буйны замежны аўкцыён.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. На амерыканскім аўкцыёне, які праводзіцца Stack's Bowers Galleries, выстаўлены поўны набор банкнот-узораў 1993 года.

Вядома, што яны былі распрацаваны ў 1993 годзе і надрукаваны ў Германіі. Але з-за замены дзяржаўнай сімволікі або па іншых невядомых прычынах так і не былі ўведзеныя ў абарот. Стартавы кошт лота з 6 купюр — 6 тысяч долараў.

Ахвочых зрабіць стартавую стаўку не знайшлося, але дзякуючы аўкцыёну шырокай грамадскасці сталі даступны якасныя выявы ўсіх 6 наміналаў легендарнага знішчанага выпуску беларускіх банкнот, паведамляе сайт Беларуская баністыка.

На банкнотах выявы Камянецкай вежы, полацкай Спаса-Еўфрасiньеўскай царквы, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Францыска Скарыны.

Стужка навiн
0