МІНСК, 26 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца па Беларусі ў суботу, у сувязі з чым на 27 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е ў бліжэйшыя дні ў Беларусі абумовіць антыцыклон Gerd, які прасоўваецца праз тэрыторыю рэспублікі на Украіну, сфарміраваны ў цёплай паветранай масе.
"У дзённы час 27 жніўня па паўднёвай палове рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30…32°С", — паведамілі ў Гідрамеце.
Паводле дадзеных спецыялістаў, у Мінску днём у суботу паветра прагрэецца да +30°С.
У Гідрамеце таксама распавялі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.