Фота

"Кірмаш гародніны" адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі

© Sputnik / Алексей Бушкин / Перайсці ў медыябанкГародніна
Гародніна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надрыўны крык разрэзанага перцу і завялы букет будуць прадстаўлены ў экспазіцыі фотамастака Аліка Замостіна.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. З 6 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь распачне працу выстава "Кірмаш гародніны". На выставе будуць прадстаўлены работы фотамастака Аліка Замосціна.

Гародніна, фрукты, збан, завялы букет, планетарны лімон, надрыўны крык разрэзанага перцу, ідылія маркоўнага багацця, адзінокая бульбіна, інтэрнат агуркоў у шклянцы, трапятанне кніжных старонак — героі будучай экспазіцыі.

Наведвальнікі выставы будуць мець магчымасць прымерыць сюжэты гэтых фатаграфій да сябе і паспрабаваць расшыфраваць таемныя знакі гэтых вытанчаных, смешных, сумных здымкаў.

Персанальная выстава работ фотамастака Аліка Замосціна нібы вырастае з сусветнай класікі фатаграфіі і развівае лінію арыгінальнага творчага пошуку. Гісторыя назіранняў і ўсмешак, гумарэсак і шчырых дыялогаў, якая атрымала назву "Кірмаш гародніны", падобна на гульню і карнавал. Яна звернута да эмоцый, пачуццю гумару і заўсёднай звычцы людзей бачыць скрозь і ўсюды сябе, свае прататыпы.

Выстава будзе працаваць 6-18 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі па адрасе г. Мінск, вул. К. Маркса, 12.

Стужка навiн
0