МІНСК, 29 жні — Sputnik. Студыя гістарычнага танца La Camargo запрашае ўсіх ахвотнікаў пазнаёмiцца са свецкай культурай XIX стагоддзя зірнуць на тое, як танцавалі нашы продкі і, магчыма, самім далучыцца да танцуючых.
Гістарычная рэканструкцыя — гэта не толькі рыцарскія турніры і народныя скокі з прыпеўкамі, сцвярджаюць удзельнікі студыі гістарычнага танца La Camargo. На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы XVIII пачатку XIX стст. існавала багатая свецкая культура, якая нічым не саступала знакамiтай еўрапейскай. Дакладна гэтак жа апранутыя па апошняй парыжскай модзе дамы і кавалеры наведвалі балі, на якіх танцавалі вальсы, кадрылі, полькі і катыльёны.
Зірнуць на тое, як выглядалі строi i танцы два стагоддзі назад, можна будзе 3 верасня ў Лошыцкім парку. Мерапрыемства пройдзе ў Лошыцкім парку 3 верасня з 12.00 да 17.00. Уваход на імпрэзу вольны.