МІНСК, 29 жні — Sputnik. Загадам міністра ўнутраных спраў Беларусі начальнікам сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі прызначаны палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун, паведамілі ва УДАІ Мінска.
"Сёння начальнік ГУУС Мінска генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў прадставіў Гаркуна асабістаму складу ДАІ горада", — паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе ДАІ Мінска.
Да новага прызначэння Гаркун з 2014 года па жнівень 2016-га з'яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі. Ён нарадзіўся ў Мінску 1974 годзе. У 1996 годзе скончыў Беларускую нацыянальную палітэхнічную акадэмію па спецыяльнасці "інжынер па арганізацыі дарожнага руху". Пачынаў службу ў Завадскім РУУС.
У розны час Гаркун займаў розныя кіруючыя пасады ў сістэме ДАІ: быў камандзірам узвода ДАІ Цэнтральнага раёна, камандзірам узвода спецпадраздзялення ДАІ Мінска, начальнікам спецпадраздзялення ДАІ Мінска. З 2008 па 2014 гады Гаркун займаў пасаду намесніка начальніка ДАІ горада Мінска.