Гідрамет пра надвор'е на аўторак: дажджы, навальніцы і парывісты вецер

© PixabayПасля дажджу
Пасля дажджу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі прагназуюць, што днём паветра прагрэецца максімум да +23°С, трохі цяплей будзе толькі на паўднёвым усходзе краіны.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Непагадзь чакаецца ў Беларусі ў аўторак 30 жніўня: паўсюль пройдуць дажджы, месцамі вецер узмоцніцца да парывістага, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Восень у парку Перамогі - Sputnik Беларусь
Рабаў: восень пачнецца умерана цёплым надвор’ем

У панядзелак сіноптыкі папярэдзілі, што пасля гарачых выходных дзён у рэспубліку з Заходняй Еўропы прыйдзе атмасферны фронт, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы. "Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, вецер пры навальніцах парывісты", — сказалі ў Гідраметцэнтры. Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад +17°С да +23°С, па паўднёвым усходзе Беларусі — да +26°С. У Мінску таксама пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, а днём паветра прагрэецца толькі да +19…21°С.

Стужка навiн
0