Беларусь падала заяўку на правядзенне ЧС-2021 па хакеі

© Sputnik / Виктор Толочко"Мінск-Арэна"
Мінск-Арэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ФХРБ упэўненыя, што Мінск займее сусветнае першынства ў любым выпадку – або ў 2021 годзе, або ў 2022-м.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Беларусь падала заяўку на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі 2021, канкурэнцыю Мінску можа скласці Фінляндыя, заявіў генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі (ФХРБ) Яраслаў Заўгародні у эфіры беларускага тэлебачання. Рашэнне аб падачы заяўкі было прынята ў ліпені на пасяджэнні Выканкама ФХРБ. Тады ж адзначалася, што сусветнае першынства пройдзе ў беларускай сталіцы на дзвюх хакейных арэнах — "Чыжоўка-Арэне" і "Мінск-Арэне".

"Афіцыйныя дакументы накіраваныя ў Міжнародную федэрацыю хакея, і на бліжэйшым паўгадавым кангрэсе мы будзем ведаць, хто стане нашымі асноўнымі канкурэнтамі", — сказаў Заўгародні.

Ён адзначыў, што кулуарна ужо вядома, што Фінляндыя таксама плануе падаць заяўку на правядзенне гэтага чэмпіянату свету. "Вядома, гэта вельмі сур'ёзны супернік. Але ў выпадку няўдачы мы будзем падаваць заяўку на правядзенне Чэмпіянату свету 2022 года. Але заяўка на ЧС-2021 дасць нам пэўныя перавагі. Мы ўпэўненыя: альбо ў 2021-м, альбо ў 2022 годзе мы павінны атрымаць форум", — адзначыў Заўгародні.

У 2014 годзе Беларусь ужо прымала чэмпіянат свету па хакеі.

Стужка навiн
0