Каб здзівіць Еўропу на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", трэба нешта запальнае, сказаў у эфіры радыё Sputnik Беларусь пераможца нацыянальнага адбору Аляксандр Мінёнак. На дзіцячае "Еўрабачанне" ад Беларусі, якое адбудзецца 20 лістапада на Мальце, паедзе 13-гадовы віцяблянін Аляксандр Мінёнак — такое рашэнне было прынята па выніках нацыянальнага адбору, фінал якога прайшоў 26 жніўня ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі.
Паводле прызнання самога Сашы, за яго плячыма досвед удзелу ў 28-і міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. "Здзіўляць Еўропу будзем гіраскутэрамі. Мы будзем на іх танцаваць, таксама я буду на іх спяваць — гэта будзе ў самым канцы нумара", — удакладніў Саша. Ён прызнаўся, што вельмі марыў трапіць на конкурс, таму на свой дзень нараджэння, за два дні да нацыянальнага адбору, загадаў жаданне — прайсці на дзіцячае "Еўрабачанне". Поўную версію інтэрв'ю слухайце ў аўдыёзапісу.