МІНСК, 30 жні — Sputnik. Сертыфікаты па цэнтралізаваным тэставанні будуць сапраўдныя на працягу двух гадоў, новаўвядзенне ўступіць у сілу з 2017 года, заявіў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.
"Гэта тычыцца абітурыентаў, якія ў 2017 годзе здадуць ЦТ. Іх сертыфікаты будуць сапраўдныя на працягу двух гадоў", — сказаў ён. Словы кіраўніка ведамства прыводзіць БелТА. Дадзеныя меры, упэўнены Жураўкоў, пашыраць магчымасці маладых людзей пры паступленні.
Міністр таксама распавёў яшчэ пра адно новаўвядзенне з наступнага года. Так, паводле слоў Жураўкова, абітурыенты змогуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Гэта аблегчыць выбар паміж блізкімі спецыяльнасцямі, пры паступленнi на якiя трэба здаваць розныя прадметы ў якасці другіх профільных.
"Тэсты мы, натуральна, будзем удасканальваць. У ЦТ пасля таго, як добра будзе ўкаранёна профільнае навучанне, з'явіцца дадатковая частка С для профільных класаў", — прадоўжыў Жураўкоў.
Усе навацыі, заўважыла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, адобраны Мінадукацыі і абмяркоўваліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.