Прыбаўленне розуму: хрысціяне будуць маліцца з нагоды 1 верасня

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкМалебен перад пачаткам навучальнага года
Малебен перад пачаткам навучальнага года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каталіцкія святары па традыцыі ў гэты дзень будуць асвячаць школьныя прыналежнасці, маліцца за дзяцей і бацькоў.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Праваслаўнае духавенства 1 верасня будзе маліцца ў храмах з нагоды пачатку новага навучальнага года, паведамілі ў БПЦ.

"1 верасня ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска адбудзецца ўрачысты малебен з нагоды пачатку новага навучальнага года. Богаслужэнне ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі", — паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінскай епархіі.

Чакаецца, што на набажэнстве будуць прысутнічаць прафесары, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, а таксама студэнты беларускіх ВНУ. Пачатак малебну а 12:00, удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Святары распавялі, што "праваслаўная царква заўсёды благаслаўляла навучэнцаў, за вучняў заступаюцца і многія святыя". "Існуюць адмысловыя малітвы аб дапамозе ў засваенні ведаў, напрыклад, да Сергія Раданежскага, які з'яўляецца адным з самых шануемых і любімых праваслаўнымі заступнікаў вучэння", — падкрэслілі ва ўпраўленні.

"Ёсць і адмысловы абраз Багародзіцы, які называецца "Прыбытак розуму", — распавялі святары.

Як паведамілі агенцтву ў рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі, каталікі таксама моляцца ў гэты дзень за вучняў, настаўнікаў і бацькоў.

"1 верасня ў мінскіх каталіцкіх парафіях будуць асвячаць школьныя прыналежнасці", — паведамілі ў РКЦ у Беларусі.

Стужка навiн
0