Кіраўнік МУС Польшчы: уцекачы спрабуюць стварыць маршрут праз Беларусь

© Sputnik / Дмитрий БосакБежанцы з Чачні ля беларуска-польскай мяжы
Бежанцы з Чачні ля беларуска-польскай мяжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З пачатку года па маршруце Брэст – Цярэспаль на тэрыторыю Еўрасаюза спрабавалі трапіць парадку шасці тысяч бежанцаў, аднак тыя, хто не адказваў умовам для ўезду, былі вернутыя назад.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак, каментуючы інцыдэнт з бежанцамі з Чачні на беларуска-польскай мяжы, заявіў, што гэта спроба стварыць новы маршрут у Еўропу праз Беларусь.

Раней Sputnik паведамляў, што больш за сотню бежанцаў з Чачэнскай рэспублікі, якія захраснулі на беларуска-польскай мяжы, разбілі лагер каля пункта пропуску "Брэст", у якім прабылі больш за суткі, аднак затым раз'ехаліся па месцах свайго знаходжання.

"Па маёй ацэнцы, гэта спроба стварэння новага шляху эміграцыі, наплыву мусульман у Еўропу", — цытуе словы Блашчака польскі тэлеканал TVN24.

Кіраўнік МУС краіны адзначыў, што Польшча дапамагае тым, хто збег ад вайны, у прыватнасці і фінансава, аднак з іншага боку задача ведамства —забеспячэнне бяспекі знешніх межаў Еўрапейскага саюза. Акрамя таго ён нагадаў, што падчас вайны ў Чачні Польшча прымала чачэнскіх уцекачоў.

"Пакуль я з'яўляюся міністрам унутраных спраў, мы не дапусцім з'яўлення ў Польшчы тэрарыстычнай пагрозы", — дадаў міністр.

У сваю чаргу прэс-сакратар аддзялення памежнай аховы ў Тэрэспалі Дарыюш Сеніцкі адзначыў, што з пачатку года толькі Тэрэспальскія памежнікі прынялі парадку шасці тысяч заяў ад асоб, якiя хадайнiчаюць аб статусе бежанца. Асобы, якія не адпавядалі ўмовам для ўезду, адпраўленыя назад у Беларусь.

Стужка навiн
0