Алімпійскі ўрок "Твае крокі да Алімпу" адбудзецца 1 верасня

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрачыстая лінейка
Урачыстая лінейка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
1 верасня, у Дзень ведаў, адбудзецца алімпійскі урок з уручэннем дзённікаў "Твае крокі да Алімпу" навучэнцам спецыялізаваных спартовых школ, вучылішчаў, спартыўных секцый і клубаў.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. НАК Беларусі праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю "Алімпійскі ўрок". Васемнаццаць тысяч спецыяльна распрацаваных і выдадзеных дзённікаў "Рухайся! Вывучай! Адкрывай!" і "Твае крокі да Алімпу" будуць раздадзены па ўсёй краіне навучэнцам 1-4 і 5-11 класаў вучылішч алімпійскага рэзерву, спецыялізаваных па спорту класаў сярэдніх школ, спартыўных секцый і клубаў.

Першакласнікі на лінейцы - Sputnik Беларусь
Гідрамет даў прагноз на Дзень ведаў

У рамках акцыі "Алімпійскі ўрок" Нацыянальны алімпійскі камітэт 1 верасня прыме удзел у шэрагу мерапрыемстваў.

У штаб-кватэры НАК Беларусі ў 9.00 пройдзе урок па тэме "На цябе, наша моладзь, надзея", у якім возьмуць удзел каля трыццаці сталічных школьнікаў, якія займаюцца у секцыях па баскетболу і гандболу. Для навучэнцаў будзе праведзена экскурсія па музейнай экспазіцыі і паказаныя відэафільмы на спартыўную тэматыку.

У Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву адбудзецца ўрачыстая лінейка, на якой перад навучэнцамі установы, якія летам годна прадстаўлялі Беларусь на чэмпіянатах свету і Еўропы, выступяць ганаровыя госці.

У акцыі, у рамках якой пройдзе цырымонія ўручэння дзённікаў, прымуць удзел першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў і алімпійскі чэмпіён Дзмітры Даўгалёнак.

Выданне дзённікаў "Твае крокі да Алімпу" ажыццяўлялася Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь, Беларускай алімпійскай акадэміяй, Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, Міністэрствам адукацыі і Прэзідэнцкім спартыўным клубам.

Стужка навiн
0