Навучальныя праграмы для будучых лекараў: менш фізікі і больш этыкі

© Sputnik / Любовь КасперовичБеларускi дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ)
Беларускi дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр аховы здароўя хоча, каб старшакурснікаў вучылі ў шпіталях, дзе ім прышчаплялася б "клінічнае мысленне".

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Навучальныя праграмы для студэнтаў першага курса медыцынскіх спецыяльнасцяў былі перагледжаны, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У пасяджэнні вучонага савета Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўзяў удзел і асабіста кіраўнік профільнага ведамства Васіль Жарко. Там ён выказаўся за тое, каб будучыя медыкі былі патрабавальнымі да сябе, свайго ладу жыцця, былі дысцыплінаванымі і паводзілі сябе па-чалавечы.

"Датычна пытанняў падрыхтоўкі старшакурснікаў, міністр нагадаў, што навучанне павінна весціся ў клініках, каля ложка пацыента, каб прышчапіць будучым дактарам клінічнае мысленне. Асноўнае ў працы з шасцікурснікамі і інтэрнамі — адшліфаваць набытыя веды", — адзначылі ў прэс-службе.

Так, для атрымання паглыбленых ведаў былі перагледжаны навучальныя праграмы для студэнтаў першага курса. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, былі скарочаныя гадзіны фізікі, хіміі і біялогіі, замест якіх уведзены дысцыпліны па сястрынскай справе, першай дапамозе, догляду за хворымі і этыцы. Змяніўся і пералік экзаменаў.

"Для таго, каб добра выкладаць, лічыць міністр, мала мець навуковую ступень. Неабходна пастаянна павышаць кваліфікацыю. Апроч перападрыхтоўкі ў БелМАПА, неабходна пераймаць замежны досвед вядучых сусветных клінік і ўніверсітэтаў", — працягнулі ў міністэрстве.

Жарко падкрэсліў: галоўная задача медыцынскіх ВНУ краіны: спачатку навучыць, а потым ужо пытацца. БДМУ — вядучая медыцынская ВНУ краіны. Традыцыйна будучым медыкам для вучобы ў сталіцы неабходны высокія прахадныя балы. Значна "больш жорстка" ставяцца да студэнтаў і ва ўніверсітэце: дастатковая іх колькасць не вытрымлівае праверку ведаў і пазбаўляецца магчымасці атрымаць дыплом медыка.

Стужка навiн
0