Мінскае метро ў Дзень горада зменіць інтэрвал руху

© Sputnik / Роман ШантарМінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Свята горада пройдзе ў бліжэйшыя выходныя, асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада, запланаваны на суботу.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Інтэрвал руху цягнікоў у мінскай падземцы будзе зменены ў суботу і нядзелю, паведамляецца на сайце Мінскага метрапалітэна.

Мінск: Дзень горада-2016 - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Дзень горада ў Мінску-2016: месцы гулянняў, салют і паўмарафон

У будучыя выходныя беларуская сталіца адзначае свой 949 дзень нараджэння.

"3 і 4 верасня ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святу горада, зменены інтэрвал руху цягнікоў на 1 і 2 лініях метрапалітэна", — гаворыцца ў паведамленні.

Так, у суботу з 20:00 да 24:00 інтэрвал руху будзе складаць тры хвіліны. У нядзелю з 07:00 да 15:00 цягнікі будуць хадзіць кожныя 3,5 хвіліны.

Стужка навiн
0