Амаль 70 дыпламатаў прыбудуць у Беларусь для маніторынгу выбараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадрыхтоўка да парламентскіх выбараў у Беларусі
Падрыхтоўка да парламентскіх выбараў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць кандыдатаў, якія прэтэндуюць на дэпутацкі партфель, паменшылася яшчэ на два чалавекі.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў больш за 800 замежных назіральнікаў для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамілі ў ЦВК. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудуцца 11 верасня, на іх змогуць прагаласаваць 6 990 696 грамадзян краіны.

"Ад СНД атрымалі акрэдытацыю 330 доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў, ад БДІПЧ АБСЕ — больш за 340, ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы — 19, ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ — 39", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў Цэнтрвыбаркаме.

Акрамя таго, паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытаваныя 65 дыпламатаў і 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў.

Ад Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB) акрэдытаваныя 3 чалавекі. Такім чынам, агульная колькасць міжнародных назіральнікаў узрасла да 811.

Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зменшылася да 493.

Па апошніх дадзеных, з электаральнай гонцы зняліся яшчэ два прэтэндэнты на парламенцкае крэсла, паведамілі ў ЦВК.

Стужка навiн
0