МІНСК, 2 вер — Sputnik. Сёлета літаратурны конкурс, які штогод праводзіцца ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству і носіць імя Антона Луцкевіча.
Тэма конкурсу — "Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (ад 2000 — па сёння)"
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.
Конкурс, абвешчаны 1 сакавіка 2016 года, праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
- літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);
- літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).
Журы конкурсу:
Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.
Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце.doc да 1 кастрычніка 2016 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста "Экслібрыс".
У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.
За ходам конкурсу сачыце на сайце http://lit-bel.org/