Акей, Sputnik: як адрозніць натуральны мёд ад падробкі?

© Sputnik / Игорь Подгорный / Перайсці ў медыябанкПчолы на сотах
Пчолы на сотах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спосабаў праверкі сапраўднасці мёду шмат – ад тых, якія можна выканаць у хатніх умовах, і да тых, якія магчыма правесці толькі ў лабараторыях.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Сапраўднасць мёду можна пацвердзіць па характэрных прыкметах і пры дапамозе некалькіх хітрасцяў, распавяла Sputnik начальнік Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ірына Пачыцкая.

Sputnik працягвае адказваць на розныя пытанні, якія хвалююць беларусаў.

Цукеркі Сталічныя - Sputnik Беларусь
Акей, Sputnik: колькі цукерак з алкаголем трэба з'есці, каб упіцца

Чытач Сямён пацікавіўся тым, як можна вызначыць "натуральнасць" мёду. Пытанне становіцца асабліва актуальным увосень, таму мы звярнуліся з ім да спецыялістаў.

"Мёд — досыць складаны прадукт, ёсць шмат спосабаў праверыць яго сапраўднасць. Найбольш дакладна, вядома, можна даведацца ў лабараторных умовах пра тое, ці з'яўляецца ён натуральным", — адзначыла Пачыцкая.

Спецыяліст адказала і пра самыя яркія прыкметы падробленага мёду: у яго незвычайная кансістэнцыя і колер, а таксама ён можа гарчыць.

"Ці дабаўлялі ў мёд крухмал для гушчыні, можна праверыць пры дапамозе ёду — ад кроплі мёд адразу ссінее. Калі ж мёд быў занадта жыдкі, то тут два варыянты: або ён падроблены, або занадта малады, яшчэ не даспелы", — патлумачыла эксперт. Сапраўдны мёд, адзначыла Пачыцкая, павінен ліцца бесперапынным струменем і "складацца" на паверхні.

Калі ж ён паводзіць сябе інакш — гэта таксама нагода ўсумніцца ў сапраўднасці прадукту.

Калі ў вас ёсць пытанні, на якія вы ніяк не можаце знайсці адказ, напішыце на электронны адрас office@sputnik.by (з пазнакай "Окей, Sputnik"), у нашы акаўнты ў сацыяльных сетках — Twitter, Facebook або Вконтакте.

Sputnik абавязкова дапаможа разабрацца.

Стужка навiн
0