МІНСК, 5 вер — Sputnik. У верасні ў сацыяльным праекце возьмуць удзел у агульнай колькасці 25 школ Брэста, Кобрына, Бярозы, Баранавіч, Пінска і Лунінца. Арганізатар праекта — кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правядуць урокі нязменныя настаўнікі праекта: Уладзімір Ліпскі, Алена Масла, Юры Жыгамонт і Раіса Баравікова.
У Брэсце 1 верасня да адукацыйнай ініцыятывы "Чытаем па-беларуску з velcom" далучыліся Сяргей Пяткевіч, вядучы акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, і Іван Караічаў, прадстаўнік БГК імя А. П. Мяшкова. Адразу пасля першых лінеек у 2016 годзе брэсцкія вучні 2-3 классаў пазнаёміліся з дзіцячай беларускай літаратурай, даведаліся пра асаблівасці граматыкі і паўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях на беларускай мове.
"Мне вельмі блізкі праект "Чытаем па-беларуску з velcom". Праз гэтыя сустрэчы я маю магчымасць дакрануцца да сэрца і душы маленькіх беларусаў, праз роднае слова паказаць прыгажосць мовы, культуру нашага народа, веліч Беларусі. Наогул, чытаць па-беларуску ў Брэсце даволі сімавалічна. Горад у маім уяўленні — як бы брама ў нашу краіну, праз якую пачынаеш адчуваць наш характар, нашу дабрыню, нашу мудрасць, нашу вечнасць. Пачуццё адказнасці за сваю зямлю трэба выхоўваць з дзяцінства, напрыклад, дзякуючы такім праектам. Гэтым мы развіваем мускулатуру душы", — распавёў знакаміты беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі.
"Мы вельмі рады, што менавіта Брэст прымае ўрокі "Чытаем па-беларуску з velcom" 1 верасня. У Дзень ведаў мы пачынаем новы навучальны год праекта, прысвечанага нацыянальнай спадчыне, у горадзе з тысячагадовай гісторыяй, — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных каммунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Мы плануем, што ў агульнай колькасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсей Беларусі прымуць удзел у гэтай сацыяльнай ініцыятыве".
"Ініцыятыва "Чытаем па-беларуску з velcom" — вялікі крок да спазнання беларускай мовы, і я ахвотна далучаюся да праекта. Хочацца, каб беларуская мова была больш распаўсюджана ў грамадстве. Вядома, яе вывучэнне лепш пачынаць з дзяцінства, таму вельмі добра, што праект разлічаны менавіта на малодшых школьнікаў", — пракаментаваў Сяргей Пяткевіч.
"Гандбольны флагман краіны — БГК імя А. П. Мяшкова — надае нямала ўвагі папулярызацыі беларускай мовы. У прыватнасці, шэраг нашых кампаній сацыяльнай рэкламы праводзіцца на беларускай мове. Вядома, мы з задавальненнем адгукнуліся на ініцыятыву "Чытаем па-беларуску", якая прыцягвае дадатковую ўвагу да беларускай мовы і культурнай спадчыны, — адзначыў кіраўнік аддзела маркетынгу і сувязяў са СМІ Іван Караічаў. — Упэўнены, што такія праекты здольныя падняць цікавасць да вывучэння мовы сярод тых, хто раней не цікавіўся гэтым у дастатковай ступені".
Галоўная мэта сацыяльнага адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" — развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Праект пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў у 30 установах адукацыі, уключаючы 2 дадатковыя школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары акцыі ўвесь гэты час атрымлівалі мноства лiстоў з просьбамі правесці падобныя заняткі ў рэгіёнах страны. Таму ўвесну 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень, і яшчэ 25 урокаў былі арганізаваны ў Гомельскай вобласці. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове ўзялі ўдзел больш за 6 500 школьнікаў.
Акрамя пастаяннага складу настаўнікаў праекта ў якасці выкладчыкаў выступалі вядомыя асобы, неабыякавыя да роднай мовы: Алег Страхановіч — футбаліст ФК "Славія-Мазыр", Зміцер Ліхтаровіч — шматгадовы капітан БАТЭ, Алег Лепешанкоў — журналіст і тэлевядучы, Яўген Перлін — тэлевядучы Белтэлерадыёкампаніі, Аляксандр Куль — дырэктар па маркетынгу "Цмокі-Мінск", Андрусь Такінданг — музыкант і тэлевядучы, прадстаўнікі ХК "Металург-Жлобін".