Моцныя дажджы пройдуць у Беларусі 5 верасня

© PixabayКалюжына. Архіўнае фота
Калюжына. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з прагнозам, у аўторак дажджы зменяцца туманамі і крыху пацяплее.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Няўстойлівае з дажджамі і туманамі надвор'е чакаецца ў бліжэйшыя дні ў Беларусі, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

"У панядзелак, 5 верасня, месцамі па Беларусі пройдуць моцныя дажджы", — паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле словаў сіноптыкаў, сёння на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах навальніцы, вецер пераменных напрамкаў, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём ад 17 да 23 градусаў цяпла. У аўторак у асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман.

"У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі, у асноўным па поўдні, кароткачасовыя дажджы", — сказалі сіноптыкі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 13 цяпла, па поўдні да +15, удзень будзе 19 — 25 градусаў вышэй за нуль.

Стужка навiн
0