Каштаны і яблыні зацвілі ўвосень праз спякоту

© Sputnik / Светлана ЛицкевичУ Мінску зноў квітнеюць каштаны
У Мінску зноў квітнеюць каштаны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Памылка прыроды па-навуковаму называецца другой вегетацыяй, а праз яе квітнеючыя ў верасні дрэвы могуць і не парадаваць гараджан вясной.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Беларусы паведамляюць пра другое за год красаванне некаторых дрэў, у тым ліку — яблынь і каштанаў.

Гэты год для беларускіх раслін выдаўся незвычайным: вясновыя цвілі пазней, а летнія — наадварот, раней. Выклікана гэта было незвычайнай для Беларусі вясной.

Аднак і спякотнае лета ўнесла свае карэктывы ў расклад цвіцення раслін. Так, на мінулых выходных мінчане пачалі паведамляць пра квітнеючыя каштаны ў цэнтры горада. У некаторых раёнах Беларусі каштаны таксама зацвілі, а дзе-нідзе — нават яблыні і грушы.

Як растлумачылі Sputnik спецыялісты, чарговае красаванне называецца другой вегетацыяй — з'ява гэта не досыць частая. Выкліканая яна, як правіла, гарачым і досыць сухім летам — у раслін папросту "збіваюцца ўнутраныя гадзіннікі".

Адцвілыя ў верасні дрэвы наступнай вясной ужо наўрад ці зноў пацешаць квеценнем. Не гледзячы на ​​тое, што восеньскае квітненне не так і распаўсюджана, жыхары Украіны назіраюць яго ўжо некалькі год запар: у Кіеве і Адэсе па восені таксама зноў пачынаюць распускацца некаторыя дрэвы.

Сіноптыкі на гэты тыдзень абяцаюць больш цёплае і вільготнае надвор'е: дзякуючы гэтаму распусціцца змогуць і некаторыя іншыя расліны.

Стужка навiн
0