Выставу "ЛітаразнаЎства" прэзентуюць у Гродна

Падпісацца
Мастацкі праект "ЛітаразнаЎства" аршанца Паўла Сідаровіча, прысвечаны беларускаму алфавіту, прэзентуюць у Гродне ў гарадской бібліятэцы № 6.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. У аснове праекта — чорна-белая плакатная графіка. Для кожнай літары створана мастацкая кампазіцыя, у якой мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на гэтую літару.

Сімвал чалавека, жартаўліва названага аўтарам "хлопчыкам", з'яўляецца злучальным звяном. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальным надпісам з ужываннем слоў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай кампазіцыі.

Серыя налічвае 34 працы, з імі ўжо пазнаёміліся чытачы бібліятэк Оршы, Брэста, Гомеля, Магілёва, Баранавічаў, паведамляецца на сайце grodno.in.

Выстаўка "ЛітаразнаЎства" адкрылася 5 верасня ў дзіцячай гарадской бібліятэцы № 6 па адрасе: пр. Касманаўтаў, 4а і будзе працаваць штодня з 10:00 да 19:00 (акрамя суботы), у нядзелю — да 18:00.

Стужка навiн
0