Фотафакт: у Рагачове адрэстаўравалі помнік згушчонцы

© Sputnik / Мария АмелинаАдноўлены помнік згушчонцы
Адноўлены помнік згушчонцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За два з паловай гады пасля ўстаноўкі чатырохметровы сімвал Рагачова апынуўся ў абтрапанай абгортцы.

РАГАЧОЎ, 5 вер — Sputnik. Адзіную ў свеце скульптурную кампазіцыю, прысвечаную згушчанаму малаку, адкрылі ў 2013 годзе да 75-годдзя Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната. Дакладную копію сіне-блакітнай бляшанкі беларускі мастак Глеб Отчык выканаў у антычнай тэхніцы мазаікі з каляровага шкла.

Гэта ручная работа, кожнае шкельца наразалася і падбіралася ўручную, таму стварэнне кампазіцыі было вельмі працаёмкім працэсам.

© Sputnik / Мария АмелинаТурысты разбіраюць помнік на сувеніры.
Туристы портят памятник сгущенке, разбирая стеклышки на сувениры - Sputnik Беларусь
Турысты разбіраюць помнік на сувеніры.

Аднак тэхніка аказалася далёкай ад антычных узораў у плане трываласці. Элементы мазаікі адрываліся і ішлі на сувеніры Рагачоўскім турыстам. А іх у камбіната заўжды шмат.

Паводле ацэнак аховы, нават у звычайны будні дзень да дзясятка чалавек робяць у незвычайнага помніка сэлфи. Што ўжо казаць пра Дзень беларускага пісьменства, да якога бляшанку і вырашылі абнавіць.

© Sputnik / Мария АмелинаДа Дня беларускага пісьменства помнік згушчонцы давялі да ладу
Ко Дню белорусской письменности памятник сгущенке привели в порядок - Sputnik Беларусь
Да Дня беларускага пісьменства помнік згушчонцы давялі да ладу

За два дні святочных мерапрыемстваў сотні гасцей сфатаграфаваліся на фоне сімвала Рагачова. Многія з іх, дарэчы, наракалі, што не змаглі купіць сувенірны слоічак у выглядзе бірулькі для ключоў або выпуклага магніціка на лядоўню.

Стужка навiн
0