Радыё

Сяргей Лескець: за добрым фатаздымкам не трэба ехаць у Непал

© Sputnik / Виктор ТолочкоФатограф Сяргей Лескець
Фатограф Сяргей Лескець - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі фатограф, чые здымкі тройчы траплялі ў The Guardian, падзяліўся з радыё Sputnik Беларусь сакрэтамі удалых фатаздымкаў.

Знайсці нешта цікавае і арыгінальнае, фатаграфуючы беларускую глыбінку, досыць складана, паколькі практычна ўсе абрады і традыцыі ўжо адзнятыя, сказаў радыё Sputnik Беларусь фатограф Сяргей Лескець.

"Признаки жизни": фотограф Сергей Лескеть - о секретах удачной фотографии

"Я чытаў даследчыкаў, якія збіралі беларускі фальклор і расказвалі пра унікальных бабуль-знахарак. Мне вельмі захацелася ўбачыць, як гэтыя людзі выглядаюць, і зрабіць іх партрэты, пакуль яны яшчэ жывыя", — распавёў фатограф.

Лескеть лічыць, што фатографы, якія едуць за добрым здымкам у Непал, Індыю або Афрыку, дапускаюць вялікую памылку.

"Трэба капаць глыбей, трэба шукаць сваё. Вельмі важна быць прарокам у сваёй Айчыне. Таму што многае ў нас пакуль не сказана, не зроблена, і тут ты заўсжды будзеш першым", — сказаў ён.

Рэпартаж Сяргея Лескеця "Апошнія шэпты Беларусі" пра беларускіх шаптух быў апублікаваны выданнем The Guardian 29 жніўня. У серыі фатаздымкаў для вядомай брытанскай газеты захаваныя пажылыя жанчыны з беларускай глыбінкі, якія валодаюць, па іх словах, здольнасцю лячыць людзей.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Сяргеем Лескецем слухайце ў аўдыёзапісу.

Стужка навiн
0