Пуцін: рашэнне аб удзеле ў выбарах-2018 прыму пасля парламенцкіх

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пытанне пра будучага прэзідэнта Расіі Пуцін адказаў, што ён павінен быць дастаткова маладым, але сталым.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пакуль не прыняў рашэнне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў РФ у 2018 годзе. Расійскі лідэр у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg, якое апублікавана на афіцыйным сайце Крамля, адзначыў, што рашэнне вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах 2018 ён прыме пасля парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў верасні.

"Цяпер мы стаім перад парламенцкімі выбарамі. Трэба прайсці гэтыя выбары, паглядзець на вынік. І нават пасля гэтага яшчэ наперадзе ў нас будзе амаль два гады. Таму казаць пра гэта (удзел у прэзідэнцкіх выбарах — Sputnik) абсалютна заўчасна", — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін (злева) і прэзідэнт ЗША Барак Абама - Sputnik Беларусь
Абама распавёў, калі будуць адмененыя санкцыі супраць Расіі

Ён адзначыў, што "ў сучасным свеце, які хутка змяняецца, казаць пра гэта проста шкодна". Паводле словаў прэзідэнта РФ, для рэалізацыі пастаўленых планаў і задач неабходна дамагацца паляпшэння ўзроўню жыцця расіян, развіцця эканомікі, абароназдольнасці краіны і сацыяльнай сферы.

"У залежнасці ад вырашэння гэтых задач будзем потым глядзець, як арганізоўваць кампанію прэзідэнцкіх выбараў у 2018 годзе і хто павінен прыняць у ёй удзел. Я пакуль нічога для сябе не вырашыў", — сказаў Пуцін.

Аднак, адказваючы на ​​пытанне пра тое, якім ён бачыць будучага прэзідэнта Расіі, Пуцін адзначыў, што расейскі лідэр павінен быць дастаткова маладым, але сталым.

"Зыходжу з таго, што будучы лідэр павінен быць дастаткова маладым чалавекам, але сталым", — сказаў у інтэрв'ю Пуцін. Уладзімір Пуцін абіраўся прэзідэнтам Расіі тройчы — на выбарах у 2000, 2004 і 2012 гадах, а з 2008 па 2012 гады займаў пасаду прэм'ер-міністра.

Стужка навiн
0