У атачэнні пісьменнікаў і друкарскіх станкоў: Дзень пісьменства ў Рагачове
У атачэнні пісьменнікаў і друкарскіх станкоў: Дзень пісьменства ў Рагачове
Sputnik Беларусь
На Дзень беларускага пісьменства ў Рагачоў прыехалі літаратары з 14 краін. Вядомыя паэты, празаікі, публіцысты раздавалі аўтографы, дзяліліся сваёй творчасцю... 06.09.2016, Sputnik Беларусь
На Дзень беларускага пісьменства ў Рагачоў прыехалі літаратары з 14 краін. Вядомыя паэты, празаікі, публіцысты раздавалі аўтографы, дзяліліся сваёй творчасцю на тэматычных выставах і прэзентацыях, віншавалі калег, якія атрымалі Нацыянальную літаратурную прэмію.
Удзельнікам урачыстасцяў накіраваў тэлеграму прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які нагадаў пра асаблівае значэнні гэтага свята ў Год культуры. Зачытваючы са сцэны пасланне, віцэ-прэм'ер Наталля Качанава назвала цяперашнія ўрачыстасці генеральнай рэпетыцыяй яшчэ адной культурнай падзеі, якое Беларусь будзе адзначаць у наступным годзе — 500-годдзя кнігадрукавання ў рэспубліцы.
У цэнтры Рагачова ля будынка раённага выканкама запрацаваў фантан. Ён доўгі час "адпачываў", яго нават хацелі засыпаць і разбіць на гэтым месцы кветнік. У планы ўмяшаўся Дзень беларускага пісьменства, фантан рэканструявалі спецыяльна да свята.
У Рагачове ёсць вуліца імя Уладзіміра Караткевіча. У гэтым горадзе жыў яго родны дзядзька, а ў прыватным сектары захаваўся дом, дзе беларускі класік быў частым госцем.
Віцэ-прэм'ер па сацыяльных пытаннях Наталля Качанава прапанавала ганаровым гасцям свята падарыць Рагачову свае любімыя кнігі. У кагосьці з vip-гасцей любiмай апынулася апошняя п'еса Кандрата Крапівы "На вастрыі".
На свяце працаваў "Друкарскі двор" беларускага калекцыянера, гісторыка і фількларыста Уладзіміра Ліхадзедава, дзе любы жадаючы змог адчуць сябе першадрукаром.
Адкрыццё Дома кнігі для Рагачова з 35-тысячным насельніцтвам сталася сапраўднай падзеяй. Усярэдзіне – бібліятэка, першая ў горадзе кнігарня і канферэнц-зала.