МІНСК, 6 вер — Sputnik. Участкі для датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адкрыліся ў Беларусі 6 верасня, паведамляе карэспандэнт Sputnik. Датэрміновае галасаванне пачалося сёння і працягнецца да суботы, выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, грамадзяне, якія па тых ці іншых прычынах не могуць прыняць удзел у волевыяўленні ў асноўны дзень галасавання (11 верасня — Sputnik), могуць гэта зрабіць загадзя. Прычым жадаючыя прагаласаваць датэрмінова не павінны тлумачыць прычыну такога рашэння.
Падчас датэрміновага галасавання нельга прагаласаваць дома, а таксама на участках, арганізаваных на час выбараў у шпіталях, санаторыях, дамах адпачынку і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах.