МІНСК, 6 вер — Sputnik. Канферэнцыя прысвечана людзям, якія паходзілі з роду Сапегаў, ці былі звязаны з імі і іх маёнткамі, паведамляе прэс-служба НАН Беларусі.
У працы канферэнцыі бяруць удзел даследчыкі з Беларусі, Літвы, Польшчы.
Мэтай гэтага міжнароднага форуму з'яўляецца прадстаўленне і пераасэнсаванне разнастайнай дзейнасці прадстаўнікоў роду Сапегаў — аднаго з самых вядомых арыстакратычных родаў Вялікага Княства Літоўскага, а пазней усёй Рэчы Паспалітай, ацэнка іх укладу ў развіццё дзяржавы, яе палітыкі і дыпламатыі, культуры і мастацтва, эканомікі і ваеннай справы, прадстаўленне самых выбітных прадстаўнікоў сямейства, аналіз культурнай і мастацкай спадчыны гэтай сям'і, а таксама месца Сапегаў у гістарычнай памяці. Храналогія канферэнцыі — часы ВКЛ (да канца XVIII ст.).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны беларускія, літоўскія, польскія, расійскія, украінскія даследчыкі, а таксама іншыя навукоўцы, у коле навуковых інтарэсаў якіх знаходзяцца Сапегі.
Пачатак канферэнцыі — 8 верасня а 10.00 ў залі Вучонага сваета Інстытута гісторыі НАН Беларусі п. 223 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
Адрас аргкамітэта: 220072, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1; e-mail: nasta_sk@hotmail.com, тэлефон для даведак: (017) 284-16-31.