Галоўная мэта дабрачыннай канферэнцыі па прыцягненні рэсурсаў "ДарУма" — сабраць грошы на рэабілітацыю ў Польшчы дзіцяці з дзіцячым цэрэбральным паралічам, паведамілі радыё Sputnik Беларусь кіраўнік праектаў грамадскага аб'яднання "Сонечны круг" Кацярына Анісковіч і старшыня праўлення аб'яднання Алёна Ціханава.
"У наступным годзе ён павінен пайсці ў школу, і вельмі важна прайсці комплексную рэабілітацыю ў польскім цэнтры, таму што там уздзейнічаюць на галаўны мозг і фармуюць асноўныя камунікацыйныя навыкі", — растлумачылі арганізатары мерапрыемства.
Першая дабрачынная канферэнцыя па прыцягненню рэсурсаў "ДарУма" адбудзецца 17 верасня ў Мінску. Мерапрыемства такога фармату праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. Яго арганізатары прапанавалі сумясціць навучанне, дзелавыя стасункі і дабрачыннасць па прынцыпе 3 у 1.