Беларусы згулялі ўнічыю з французамі на "Барысаў-Арэне"

© REUTERS / Vasily FedosenkoНгала Кантэ на газоне "Борысаў-Арэны"
Нгала Кантэ на газоне Борысаў-Арэны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На працягу двух таймаў абедзве зборныя так і не забілі ніводнага гола.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Футбольныя зборныя Беларусі і Францыі аформілі нулявую нічыю ў матчы адборачнага раўнда чэмпіянату свету 2018 года, паведамляе Sputnik.

Паядынак адбыўся ў аўторак на "Барысаў-Арэне". Першы тайм завяршыўся з лікам 0:0, другія 45 хвілін гульні таксама пераможцу не выявілі.

Акрамя матчу Беларусь — Францыя ў групе А прайшлі яшчэ тры сустрэчы: Швецыя і Нідэрланды таксама разышліся мірна — 1:1, балгары ўзялі верх над Люксембургам — 4:3.

Такім чынам пасля першага тура размяшчэнне каманд у групе А наступнае:

1. Балгарыя (3 ачкі)

2. Беларусь (1)

3. Францыя (1)

4. Нідэрланды (1)

5. Швецыя (1)

6. Люксембург (0)

Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю матча.

 

Стужка навiн
0