Відэа

Народны Альбом напярэдадні свайго дваццацігоддзя!

Падпісацца
На сцэне Оперы і Філармоніі Падляшскай у польскім Беластоку адбыўся канцэрт-спектакль знакамітага беларускага сумеснага праекта "Народны Альбом", прымеркаваны да наступнага 20-годдзя яго з'яўлення. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў, на правах удзельніка праекту, зафіксаваў некаторыя моманты падрыхтоўчага працэсу.

Сумесны музычны праект "Народны Альбом" пачаўся роўна 20 гадоў таму, у верасні 1996 года. Праца над альбомам ішла крыху больш за год. Прэм'ера адбылася ў Мінску ў 1997 годзе. Да гэтай даты было вырашана сабраць удзельнікаў праекта разам, і выпусціць новае канцэртнае відэа, а таксама вялікі дакументальны фільм. Рэалізацыю гэтых планаў на сябе ўзяў дзяржаўны польскі канал TVP.

Апошні канцэрт "Народнага Альбома" прайшоў каля дзесяці гадоў таму, за гэты час сёе-тое змянілася. Для выступу і запісу новага канцэрту былі прыцягнутыя музыканты з іншых калектываў — Apple Tea, "Акварэлі", Pafnuti's Dreams — але склад салістаў застаўся ранейшым: ​​Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў (Крывашэеў).

Поўная версія канцэрта-спектакля выйдзе на тэлеканале "Белсат" у навагоднюю ноч 1 студзеня 2017 года. У сувязі з гэтым здымкі канцэрта арганізатары абмежавалі. Але ў нас ёсць магчымасць адчуць атмасферу рэпетыцый і жарсці перад выхадам на сцэну!

Стужка навiн
0