Хілары Клінтан аддала б перавагу вячэры з Пуціным вячэры з Трампам

© Sputnik / Никита Шохов / Перайсці ў медыябанкХілары Клінтан
Хілары Клінтан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кандыдат ад дэмакратаў, якая вядзе актыўную перадвыбарчую агітацыю, ужо паведамляла, што "аднойчы вячэрала з замежным лідэрам".

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Хілары Клінтан аддала б перавагу вячэры ў кампаніі расійскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна вячэры з кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Ва ўсякім разе, менавіта такі адказ атрымалі журналісты прэзідэнцкага пула, калі напісалі на апельсіне пытанне для Хілары. Існуе такая традыцыя ў пуле — журналісты, якія сядзяць у хвасце кандыдацкага самалёта, пішуць нескладанае пытанне на апельсіне і адпраўляюць яго каціцца па праходзе самалёта, проста да кандыдата.

Праўда, на гэты раз аўтарам адказу стала не сама спадарыня Клінтан, а яе прэс-сакратар. Нібыта ён перахапіў апельсін з пытаннем: "Каму б вы аддалі перавагу вячэры?" Там жа былі прапанаваны адказы: "Трамп" і "Пуцін".

Прэс-сакратар Клінтан Нік Мерыл удакладніў, што Клінтан уласнаручна не абводзіла адказ — пасля яе заўвагі пра тое, што яна "аднойчы вячэрала з замежным лідэрам", прэс-сакратар сам абвёў адказ і адправіў апельсін назад журналістам.

Паведамляецца, што самалёт Hill Force One з рэпарцёрамі, кандыдатам ад дэмакратаў і членамі выбарчага штаба накіроўваўся ў Кліўленд, штат Агаё.

Стужка навiн
0