МІНСК, 7 вер — Sputnik. Наведвальнікі пазнаёмяцца з арыгінальным музычным жанрам гтп-кор у жывым выкананні аўтара, увасобленым у музычным монаспектаклі. У якасці сцэнара спектакля — аўтарскія творы выканаўцы, аб'яднаныя ў адзіны аповед.
Віктар Лупасін з'яўляецца вядомым дзеячам беларускага авангарду, удзельнікам конкурсаў "Украіна мае талант" і "Х-Фактор". Выканаўца мае тры альбомы і чатыры кліпы, з'яўляецца кінакампазітарам і аўтарам музыкі для кампутарнай гульні. Таксама Віктара ведаюць як актора і пісьменніка.
Выразны аўтарскі стыль, не падобны ні на адзін з айчынных твораў музычнага мастацтва, незвычайная атмасфера сучаснай паэзіі і неадназначная асоба Віктара Лупасіна чакаюць вас 9 верасня, а 19 гадзіне, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3).
Кошт квіткоў — 5 рублёў. Квіткі можна набыць у касе НЦСМ.
Заказ і бронь квіткоў па нумару +375 25 767 09 02.