Б'ёрндален параўнаў Мінск з Манака

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкОле-Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія)
Оле-Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Славуты біятланіст прабудзе ў Беларусі яшчэ некалькі тыдняў, паводле яго слоў, мясцовая кухня вельмі падобная на скандынаўскую.
МІНСК, 8 вер — Sputnik. Легендарны нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален параўнаў Мінск з Манака, адзначыўшы неверагодную чысціню абодвух гарадоў.
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён у гэтыя дні знаходзіцца ў Беларусі, дзе вядзе падрыхтоўку да будучага сезону.
"Мне падабаецца, што Мінск — другі па чысціні горад у свеце з тых, дзе я быў", — прыводзяць словы Б'ёрндалена спартыўныя СМІ.
На пытанне, які горад першы, 42-гадовы нарвежац адказаў: "Манака. Мінск узрушаюча акуратны. Прыгожыя паркі. Не магу зразумець, як можна падтрымліваць такую ​​чысціню ў гэтакім вялікім горадзе".
Акрамя ўсяго іншага, славуты спартсмен адзначыў якасць беларускай ежы. Па словах Б'ёрндалена, мяса, гародніна і малочная прадукцыя — "вельмі высокай якасці".
"У шматлікіх краінах гародніна страціла смак, але тут яна класная", — сказаў біятланіст, дадаўшы, што традыцыйная беларуская кухня падобная на скандынаўскую.
Б'ёрндален не выключыў, што пасля завяршэння кар'еры вернецца ў Беларусь жыць.
"Мы з Дашай пабудавалі пад Мінскам прыгожы дом. Будзем думаць. Калі скончу выступаць, паглядзім, што з працай", — удакладніў ён.
Гаворачы аб Раўбічах, шматразовы чэмпіён свету звярнуў увагу на лыжаролерную трасу.
"Стрэльбішча таксама добрае. Зараз тут ветрана, і трэніравацца ў такіх умовах не так проста. Але здорава тое, што непадалёк крыты цір — там можна трэніравацца пры дрэнным надвор'і", — сказаў ён. "Вельмі рады апынуцца ў Раўбічах, правяду тут яшчэ некалькі тыдняў і разлічваю добра падрыхтавацца да новага сезону", — сказаў на заканчэнне спартсмен.
Стужка навiн
0