МІНСК, 8 вер — Sputnik. З'яўленне расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра ў знак салідарнасці з адхіленымі ад спаборніцтваў расійскімі паралімпійцамі — прыватная ініцыятыва, заяўляюць у Мінспорту Беларусі.
Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа адбылася ў сераду на стадыёне "Маракана".
Падчас цырымоніі адзін з членаў беларускай зборнай пранёс сцяг РФ на парадзе зборных-удзельніц у знак салідарнасці з адхіленымі ад спаборніцтваў расійскімі паралімпійцамі. Прадстаўніку дэлегацыі ўдалося прайсці каля чвэрці круга, перш чым сцяг быў канфіскаваны.
Асоба беларуса, які пранёс расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, высветленая. Аднак у краіне імя героя, які выклікаў шквал падзякі ў сацсетках ад расійскіх балельшчыкаў і спартсменаў і буру абурэння ў байнэце, не называюць.
"Акцыя з афіцыйным Мінскам не ўзгаднялася", — заявіў у эфіры радыё Sputnik Беларусь прэс-сакратар Міністэрства спорта і турызма Уладзімір Несцяровіч.
Расійскія паралімпійцы ацанілі акцыю салідарнасці беларускай зборнай. Беларус, які прайшоў з расійскім сцягам на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра, годны Ордэна дружбы за свой учынак, заявіла агенцтву прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР), 13-разовая паралімпійская чэмпіёнка Рыма Баталава.
"У прынцыпе, мы чакалі гэтага ад беларускай каманды. Прэзідэнт іх паралімпійскага камітэта Алег Шэпель казаў, што расійскі сцяг будзе абавязкова на адкрыцці, што Расія з намі. Таму мы былі ў чаканні", — сказала Баталава карэспандэнту Р-Спорт па тэлефоне. — Але тое, што яны набяруцца адвагі і пройдуць са сцягам — гэта проста выдатна. Я б дала Ордэн дружбы, таму што не кожны вырашыцца зрабіць такі ўчынак. Яны не збаяліся і паказалі, хто з намі, а хто супраць нас".
"Цяпер на яго (прадстаўніка беларускай дэлегацыі) будуць спрабаваць увесці нейкія санкцыі, але думаю, што гэта толькі дадаткова пакажа, што яны настроены персанальна супраць Расіі, і не толькі па спартовым прынцыпе, а наогул, — дадала субяседніца агенцтва. — Гэта была менавіта іх ініцыятыва. Калі адхілілі нашу каманду, я чула сама, як Шэпель, даючы інтэрв'ю, сказаў, што мы — адна сям'я".