Відэа

"А што здарылася?" Беларусы мала ўсхваляваныя учынкам Фомачкіна

Падпісацца
Чакаючы сустрэць на вуліцах горада рэзкае асуджэнне або рэзкае ўхваленне ўчынку беларуса, які выйшаў на Паралімпіядзе ў Рыа з расійскім сцягам, Sputnik быў расчараваны. Ніякіх моцных эмоцый у сувязі з гэтай падзеяй мінчане не выказалі.

"А што здарылася?" і "Што гэта значыць?" — так выказваюць мінчане, сустрэтыя карэспандэнтам Sputnik на вуліцах горада, сваё меркаванне пра ўчынак Андрэя Фомачкіна.

На адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа беларус Андрэй Фомачкін у знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі, адхіленымі ад алімпіяды, выйшаў з расійскім сцягам. Гэты ўчынак выклікаў у байнэце неадназначную рэакцыю: адны хваляць Фомачкіна за салідарнасць, іншыя асуджаюць.

Карэспандэнты Sputnik выйшлі на вуліцы Мінска, разлічваючы сутыкнуцца там з той жа бурай эмоцый, якая кіпіць у сацсетцах, але расчараваліся — жыхары горада, якія шпацыруюць па сталіцы, індыферэнтна паціскалі плячыма і крытыкаваць ці падтрымліваць Фомачкіна адмаўляліся.

Кажуць, ужо калі да чаго ім і няма справы — дык гэта да спорту і палітыкі. Што думаюць мінчане пра Фомачкіна, глядзіце ў апытанні Sputnik.

Стужка навiн
0