Дыскусія разгарнулася вакол пытання аб тым, як сёння па-рознаму разумеюць калегі з розных краін салідарнасць журналістаў і ў чым канкрэтна яна праяўляецца.
Аляксандр Сталяроў, экс-старшыня Дзяржтэлерадыё Рэспублікі Беларусь, згадаў, як у часы перабудовы журналісты савецкіх рэспублік дапамагалі адзін аднаму, як адстойвалі галоўнага рэдактара "Народнай газеты" Іосіфа Сярэдзіча на камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Эксперты ў Арменіі распавялі, што нават у цяперашні час канкурэнцыі ў СМІ ёсць месца і чалавечай, і прафесійнай салідарнасці. Асабліва, падкрэсліў кіраўнік Sputnik Арменія Дзмітрый Пісарэнка, такая салідарнасць выяўляецца ў моманты працы журналістаў падчас абвастрэння канфліктных сітуацый.
Госці МПЦ Sputnik ў Цхінвалі распавялі пра тое, што праца журналістаў цяпер мае патрэбу і ў сумеснай прававой абароне калегаў, і падтрымцы адзін аднаго, асабліва калі парушаюцца правы журналістаў на працу. Дзіна Гасіева, галоўны рэдактар Sputnik Паўднёвая Асеція, нагадала пра салідарнасць журналістаў падчас падзей 2008 года і аб працы ў цяперашнім мірным жыцці.
Прадстаўнік ГА "Беларускі саюз журналістаў" Аліцыя Пінюта распавяла пра тое, як працуюць журналісты ў Беларусі, пра дзейнасць журналісцкіх саюзаў у краіне і пра тое, што захаванне прафесійнай журналісцкай этыкі будзе станоўча ўплываць не толькі на працу калегаў, але і на ўспрыманне матэрыялаў чытацкай і глядацкай аўдыторыяй. Яшчэ адзін госць мінскай студыі — журналіст Інга Хрушчова — са шкадаваннем канстатавала адсутнасьць салідарнасьці ў палітычнай журналістыцы. Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура прывёў канкрэтны прыклад адсутнасці журналісцкай салідарнасці, якая праявілася ў ацэнках сённяшняга ўдзелу беларускіх паралімпійцаў у адкрыцці Гульняў у Рыа, і заклікаў успомніць пра тое, што журналісцкая прафесія з'яўляецца адной з самых небяспечных і калегі павінны падтрымліваць адзін аднаго.
Ланцугом сумеснага поціску рук журналісты павіншавалі адзін аднаго і ўсіх калегаў з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці. Падрабязнасці размовы гасцей МПЦ Sputnik глядзіце на відэа.