МІНСК, 8 вер — Sputnik. Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у Бразіліі плыўчыха Аляксандра Герасіменя падтрымала рашэнне беларускіх паралімпійцаў узяць на адкрыццё Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра расійскі сцяг.
Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа адбылася ў сераду на стадыёне "Маракана". Прадстаўніку дэлегацыі Беларусі ўдалося прайсці каля чвэрці круга з расійскім сцягам, перш чым ён быў канфіскаваны.
"Я цалкам падтрымліваю пазіцыю беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра", — цытуе БелТА словы Герасімені.
Спартсменка падкрэсліла: тое, што адхілілі параалімпійскую каманду Расіі ад Гульняў, — гэта жудасна, асабіста для яе такое рашэнне сталася шокам.
У адказ на акцыю салідарнасці беларускіх паралімпійцаў з расійскімі калегамі Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC) ануляваў акрэдытацыю прадстаўніка беларускай дэлегацыі Андрэя Фомачкіна, які нёс сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, а пазней пазбавіў акрэдытацыі яшчэ аднаго беларуса на Паралімпіядзе.
"Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі сябра беларускай дэлегацыі, які прайшоў у ходзе цырымоніі адкрыцця Гульняў з расійскім сцягам, а таксама яшчэ аднаго з кіраўнікоў нашай каманды", — прыводзіць словы Шэпеля БелТА.
"Правядзенне палітычнай акцыі ў ходзе Паралімпіяды недапушчальна. Беларуская каманда афіцыйна папярэджана аб недапушчальнасці падобных дзеянняў", — працягнуў ён.
Раней паведамлялася, што вынесці сцяг Расіі на цырымонію адкрыцця Паралімпіяды было рашэннем беларускай каманды, якое выканаў супрацоўнік міністэрства Фомачкін. Разам з тым у МПК адзначылі, што санкцый у дачыненні да паралімпійскай зборнай Беларусі не будзе.
Пасля акцыі Фомачкіна параалімпійскую зборную падтрымалі вядомыя спартсмены Расіі і Беларусі, а таксама грамадскія і палітычна дзеячы. У МЗС назвалі ўчынак "мужным" і выказалі гатоўнасць несці адказнасць за пранос сцяга на стадыёне ў Рыа.