Пуцін адправіў у адстаўку Астахава

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкПавел Астахаў
Павел Астахаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскія СМІ прадракаюць на месца дзіцячага амбудсмена кіраўніка выканкама Пензенскага АНФ Ганну Кузняцову, яна можа заняць месца Астахава ўжо 9 верасня.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Павел Астахаў вызвалены ад пасады ўпаўнаважанага па правах дзіцяці па ўласным жаданні, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Крамля.

Раней паведамлялася, што Астахаў пакіне пасаду амбудсмена пасля выказвання аб трагедыі ў дзіцячым лагеры на Сямвозеры. "Ну што, як вы паплавалi?" — спытаў упаўнаважаны пацярпелых у шторме дзяўчынак. Пазней ён сцвярджаў, што фраза была вырвана з кантэксту. Затым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў журналістам, што амбудсмэн, вярнуўшыся з адпачынку, пакіне сваю пасаду.

"Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сваім указам вызваліў Паўла Астахава ад пасады ўпаўнаважанага пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці па ўласным жаданні", — гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, пасада ўпаўнаважанага па правах дзіцяці пакуль вакантная. Паводле іншых дадзеных, Астахава зменіць кіраўнік выканкама Пензенскай АНФ Ганна Кузняцова.

Павел Астахаў быў прызначаны ўпаўнаважаным па правах дзіцяці ў канцы снежня 2009 года. Да гэтага ён займаўся адвакацкай дзейнасцю і быў тэлевядучым.

Былы дзіцячы амбудсмэн узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), медалём "За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай" (2013 года), ордэнам Пашаны Кузбаса (2013 года), ордэнам "За заслугі перад Рэспублікай Башкартастан" (2014) і інш. Ён таксама быў удастоены ўзнагароднай зброі — пісталета Макарава (2011). Таксама сярод узнагарод Астахава — званне Ганаровага адваката Расіі (2001), медаль "За вернасць адвакацкаму абавязку" (2004), Вышэйшая юрыдычная прэмія "Феміда" (2004), прэмія "Персона года" (2005). Астахаў жанаты, у яго трое сыноў.

Стужка навiн
0