33 няшчасці госці Лунінца: жанчына заблукала і ўпала ў возера

© Sputnik / Андрей ДиченкоПатрульная машына ў рэйдзе
Патрульная машына ў рэйдзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міліцыянеры райцэнтра аператыўна арганізавалі пошукі зніклай: распаўсюдзілі арыенціроўкі, патрулявалі вуліцы і наваколлі горада.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Супрацоўнікі праваахоўных органаў адшукалі ў Лунінцы прыезджую грамадзянку Расіі, якая заблудзілася ў райцэнтры ўвечары: жанчына не толькі не змагла самастойна знайсці дарогу дамоў, але і ўпала ў возера, паведамілі Sputnik ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паведамленне аб тым, што прапаў чалавек, паступіла ў Лунінецкі РАУС ад мясцовай жыхаркі: дачка расіянкі распавяла, што маці адправілася на шпацыр, але зусім не ведае горада і магла заблудзіцца.

"Праваахоўнікі патэлефанавалі ў медыцынскія ўстановы Лунінца і Лунінецкага раёна, пасля чаго патрулявалі горад на дзяжурным аўтамабілі. Былі падрыхтаваны арыенціроўкі, якія перадалі супрацоўнікам Лунінецкага РАУС і АУСТ, супрацоўнікам Дэпартамента аховы, касірам на чыгуначным вакзале, аўтастанцыі, а таксама прадаўцам магазінаў", — сказалі ва УУС.

Акрамя таго, міліцыянеры абследавалі горад на асабістых аўтамабілях, праверылі найбліжэйшы лес, вадаёмы, палі і агароды, якія прымыкаюць да райцэнтра, і ўжо а 23:00 зніклая была знойдзеная.

"Як распавяла сама жанчына, выйшаўшы прагуляцца па горадзе, яна зразумела, што заблукала, бо знаходзілася ў ім першы раз. Пасля таго, як сцямнела, яна выйшла на палі, якія прымыкаюць да горада. Не заўважыўшы вадаёма, жанчына ўпала ў яго, намокла і згубіла свой абутак", — удакладнілі ў міліцыі.

Пасля ўсіх ліхтуг жанчына выйшла на вуліцу Гагарына, дзе яе і знайшлі супрацоўнікі РАУС.

Стужка навiн
0