МІНСК, 9 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускага плыўца Ігара Бокія з заваяваннем залатога медаля на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, паведамілі Sputnik ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У чацвер паралімпіец заваяваў першы залаты медаль зборнай Беларусі ў плаванні на "стометроўцы" (клас S13), усталяваўшы сусветны рэкорд — 53,85 секунды. А ў кваліфікацыі Бокій аднавіў свой рэкорд Паралімпіяды — 54,54 секунды.
"Сардэчна віншую цябе з упэўненай і такой важнай для ўсіх нас перамогай! Праз пераадоленне і працу, выяўляючы неверагодныя мужнасць і волю да перамогі, ты заваяваў свой шосты тытул чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў і даказаў, што роўных табе няма", — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што такія перамогі паказваюць: мэтанакіраваны чалавек можа пераадолець усе і рассунуць межы магчымага.
Лукашэнка пажадаў усім паралімпійцам Беларусі ўпэўненасці ў сабе і моцы духу.