Ва ўсім свеце цяпер абмяркоўваецца тэзіс аб тым, што не столькі важны рост эканомікі, колькі якасць росту, сказаў у эфіры радыё Sputnik Беларусь старэйшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб.
"Зараз у нас стагнацыя ў эканоміцы, таму што грошы налева і направа не раздаюць. А раней, калі раздавалі, у нас быў эканамічны бум, але пры гэтым у нас былі рэкордныя інфляцыя і дэвальвацыя. Лепш ужо стаяць на месцы, як мы сёння, чым расці за кошт забітых складоў", — растлумачыў Іосуб.
У сваю чаргу, загадчык кафедры фінансаў Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч нагадаў, што эканоміка можа быць не толькі рынкавай або нярынкавай, але і вытворчай ці гандлёвай.
"Мы спрабуем захаваць вытворчую эканоміку, што ва ўмовах рэформаў вельмі складана", — сказаў Ярашэвіч.
Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з Вячаславам Ярашэвічам і Вадзімам Іосуб слухайце ў аўдыёзапісу.