На выбарчым участку ў пасольстве Беларусі ў Маскве галасаванне ідзе дастаткова актыўна, паведаміў радыё Sputnik Беларусь па тэлефоне саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Павел Лёгкі.
Павел Легкий - о голосовании на парламентских выборах в Москве
"Шмат людзей сёння на ўчастку ў Маскве, шмат журналістаў, расійскіх і беларускіх. Разгорнутыя чай, кава, беларускія прысмакi — увогуле, такая добрая беларуская атмасфера ў цэнтры Масквы", — паведаміў Лёгкі.
У Беларусі 11 верасня асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У Расіі выбарчыя ўчасткі да парламенцкіх выбараў у Беларусі працуюць у Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Калінінградзе і Растове-на-Доне.