Фота

Вынікі Венецыянскага кінафестывалю: прызёры і скандалы

Падпісацца
Лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю, які праходзіў з 31 жніўня па 10 верасня, стала карціна філіпінскага рэжысёра Лаў Дыяса "Жанчына, якая сышла".

Усяго ў конкурснай праграме 73-га Венецыянскага кінафестывалю было паказана 20 карцін, у тым ліку праца Андрэя Канчалоўскага "Рай", за якую расійскі рэжысёр атрымаў "Срэбнага льва" за лепшую рэжысёрскую працу.

Яшчэ адным рэжысёрам, які атрымаў прыз за лепшую рэжысуру, стаў мексіканец Амата Эскаланте, які прадставіў у Венецыі карціну "Дзікая мясцовасць".

Гран-пры журы 73-га Венецыянскага кінафестывалю атрымаў рэжысёр Том Форд за сваю карціну "Начныя жывёлы", у якой галоўныя ролі выканалі Эмі Адамс і Джэйк Джыленхол.

Міжнароднае журы прысудзіла "Кубак Вольпе" за лепшую жаночую ролю акторцы Эме Стоўн за ролю ў мюзікле Дэм'ена Шазэла "Ла Ла Лэнд", які распавядае гісторыю джазавага піяніста, які ў Лос-Анджэлесе закахаўся ў акторку-пачаткоўку.

"Кубак Вольпе" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Аргентыны Оскар Мартынеc за працу ў карціне "Знакаміты грамадзянін".

Спецыяльны прыз журы атрымала амерыканскі рэжысёр Ана Лілі Амірпур за постапакаліптычную карціну "Дрэнная партыя", галоўныя ролі ў якой выканалі Кіану Рыўз і Джым Кэры.

Фільм чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Джэкі" з Наталі Портман, які распавядае пра чатыры дні жыцця першай лэдзі ЗША, атрымаў прыз за лепшы сцэнар.

73-і Венецыянскі кінафестываль праходзіў на востраве Лідо з 31 жніўня па 10 верасня і завяршыўся паказам амерыканскага вестэрна Антуана Фукуа "Цудоўная сямёрка", які з'яўляецца рэмейкам аднайменнага фільма 1960 года. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Дэнзел Вашынгтон, Крыс Прэт і Ітан Хоук.

© AFP 2024 / TIZIANA FABI Філіпінскі рэжысёр Лаў Дыяс. Яго карціна "Жанчына, якая сышла" стала лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
1/15
Філіпінскі рэжысёр Лаў Дыяс. Яго карціна "Жанчына, якая сышла" стала лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю.
© AFP 2024 / TIZIANA FABIАндрэй Канчалоўскі і Юлія Высоцкая перад цырымоніяй узнагароджання. Расійскі рэжысёр атрымаў "Срэбнага льва" за лепшую рэжысёрскую работу над фільмам "Рай".
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
2/15
Андрэй Канчалоўскі і Юлія Высоцкая перад цырымоніяй узнагароджання. Расійскі рэжысёр атрымаў "Срэбнага льва" за лепшую рэжысёрскую работу над фільмам "Рай".
© AFP 2024 / FILIPPO MONTEFORTEЮлія Высоцкая здзівіла публіку сваёй арыгінальнай сукенкай для фотасесіі на 73-м Венецыянскім кінафестывалі.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
3/15
Юлія Высоцкая здзівіла публіку сваёй арыгінальнай сукенкай для фотасесіі на 73-м Венецыянскім кінафестывалі.
© AFP 2024 / TIZIANA FABIЯшчэ адным рэжысёрам, які атрымаў "Срэбнага льва" за найлепшую рэжысуру, стаў мексіканец Амата Эскаланте (у цэнтры), які прадставіў у Венецыі карціну "Дзікая мясцовасць".
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
4/15
Яшчэ адным рэжысёрам, які атрымаў "Срэбнага льва" за найлепшую рэжысуру, стаў мексіканец Амата Эскаланте (у цэнтры), які прадставіў у Венецыі карціну "Дзікая мясцовасць".
© REUTERS / Alessandro BianchiМіжнароднае журы прысудзіла "Кубак Вольпе" за лепшую жаночую ролю акторцы Эме Стоўн за ролю ў мюзікле Дэм'ена Шазэла "Ла Ла Лэнд" (La La Land), які распавядае гісторыю кахання джазавага піяніста да акторкі-пачаткоўкі.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
5/15
Міжнароднае журы прысудзіла "Кубак Вольпе" за лепшую жаночую ролю акторцы Эме Стоўн за ролю ў мюзікле Дэм'ена Шазэла "Ла Ла Лэнд" (La La Land), які распавядае гісторыю кахання джазавага піяніста да акторкі-пачаткоўкі.
© AFP 2024 / TIZIANA FABIГран-пры журы 73-ого Венецыянскага кінафестывалю атрымаў рэжысёр Том Форд (у цэнтры) за сваю карціну "Начныя жывёлы", у якой галоўныя ролі выканалі Эмі Адамс і Джэйк Джыленхол.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
6/15
Гран-пры журы 73-ого Венецыянскага кінафестывалю атрымаў рэжысёр Том Форд (у цэнтры) за сваю карціну "Начныя жывёлы", у якой галоўныя ролі выканалі Эмі Адамс і Джэйк Джыленхол.
© REUTERS / Alessandro BianchiСпецыяльны прыз журы атрымала амерыканскі рэжысёр Ана Лілі Амірпур (справа) за постапакаліптычную карціну "Дрэнная партыя", галоўныя ролі ў якой выканалі Кіану Рыўз, Джым Кэры і С'юкі Уотэрхаус (злева).
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
7/15
Спецыяльны прыз журы атрымала амерыканскі рэжысёр Ана Лілі Амірпур (справа) за постапакаліптычную карціну "Дрэнная партыя", галоўныя ролі ў якой выканалі Кіану Рыўз, Джым Кэры і С'юкі Уотэрхаус (злева).
© REUTERS / TIZIANA FABI "Кубак Вольпе" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Аргентыны Оскар Мартынеc за працу ў карціне "Знакаміты грамадзянін".
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
8/15
"Кубак Вольпе" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Аргентыны Оскар Мартынеc за працу ў карціне "Знакаміты грамадзянін".
© REUTERS / TIZIANA FABIНаталі Портман і Лілі-Роўз Дэп на фотаколе стужкі "Планетарый". Прыз за лепшы сцэнар аднак атрымала іншая карціна з Наталі Портман у галоўнай ролі - чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Джэкі", якая расказвае пра чатыры дні жыцця першай лэдзі ЗША.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
9/15
Наталі Портман і Лілі-Роўз Дэп на фотаколе стужкі "Планетарый". Прыз за лепшы сцэнар аднак атрымала іншая карціна з Наталі Портман у галоўнай ролі - чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Джэкі", якая расказвае пра чатыры дні жыцця першай лэдзі ЗША.
© AFP 2024 / TIZIANA FABIНаталі Портман наведала прэм'еру фільма ў шыкоўнай белай сукенцы ў падлогу і з задавальненнем пазіравала журналістам, дэманструючы цікавае становішча.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
10/15
Наталі Портман наведала прэм'еру фільма ў шыкоўнай белай сукенцы ў падлогу і з задавальненнем пазіравала журналістам, дэманструючы цікавае становішча.
© REUTERS / Alessandro BianchiЖан-Поль Бельмандо з'явіўся на чырвонай дарожцы пад руку з Сафі Марсо. Легендарны французскі акцёр атрымаў ганаровага "Залатога льва" за ўклад у сусветны кінематограф.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
11/15
Жан-Поль Бельмандо з'явіўся на чырвонай дарожцы пад руку з Сафі Марсо. Легендарны французскі акцёр атрымаў ганаровага "Залатога льва" за ўклад у сусветны кінематограф.
© REUTERS / Alessandro Bianchi83-гадовы Бельмандо ўразіў усіх сваёй жыццярадаснасцю і незвычайнымі буйнымі сярэбранымі пярсцёнкамі з бірузой.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
12/15
83-гадовы Бельмандо ўразіў усіх сваёй жыццярадаснасцю і незвычайнымі буйнымі сярэбранымі пярсцёнкамі з бірузой.
© REUTERS / Alessandro BianchiНе абышлося на востраве Лідо і без скандалу - дзве фотамадэлі (на фота - Дайан Мэла) з'явіліся на прэм'еру фільма "Малады тата" напаўголымі.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
13/15
Не абышлося на востраве Лідо і без скандалу - дзве фотамадэлі (на фота - Дайан Мэла) з'явіліся на прэм'еру фільма "Малады тата" напаўголымі.
© REUTERS / Alessandro BianchiНа фэсце адбылася прэм'ера двух эпізодаў серыяла "Малады Папа", дзе Джуд Лоў іграе Лэні Белардо, выдуманага лідэра каталіцкай царквы.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
14/15
На фэсце адбылася прэм'ера двух эпізодаў серыяла "Малады Папа", дзе Джуд Лоў іграе Лэні Белардо, выдуманага лідэра каталіцкай царквы.
© REUTERS / Alessandro BianchiАкцёр Дэнзел Вашынгтон з'явіўся на чырвонай дарожцы з канём, каб прадставіць амерыканскі вестэрн Антуана Фукуа "Цудоўная сямёрка", які з'яўляецца рэмейкам аднайменнага фільма 1960 года. Гэтай прэм'ерай і завяршыўся 73-й Венецыянскі кінафестываль.
73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль - Sputnik Беларусь
15/15
Акцёр Дэнзел Вашынгтон з'явіўся на чырвонай дарожцы з канём, каб прадставіць амерыканскі вестэрн Антуана Фукуа "Цудоўная сямёрка", які з'яўляецца рэмейкам аднайменнага фільма 1960 года. Гэтай прэм'ерай і завяршыўся 73-й Венецыянскі кінафестываль.
Стужка навiн
0