ЦВК: парламенцкія выбары ў Беларусі адбыліся

© Sputnik / Виктор ТолочкоПарламенцкія выбары ў Беларусі
Парламенцкія выбары ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На парламенцкіх выбарах 2016 года найбольшую актыўнасць праяўляюць гомельскія выбаршчыкі, сталічныя жыхары аддаваць свае галасы пакуль не спяшаюцца.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбыліся, у галасаванні прынялі ўдзел больш за 50% выбаршчыкаў, паведаміў карэспандэнт Sputnik з Інфацэнтра Цэнтрвыбаркама.

Глава місіі АБСЕ Каэтана дэ Зулуета - Sputnik Беларусь
Кіраўнік місіі АБСЕ: спадзяюся, наша праца будзе карыснай

"Па стане на 14.00 у выбарах прынялі ўдзел 52,49% выбаршчыкаў", — заявілі журналістам у ЦВК.

Больш за 50% выбаршчыкаў прагаласавалі ва ўсіх абласцях, а таксама за мяжой, але ў Мінску да гэтага часу прыйшлі крыху менш як 42% выбаршчыкаў, паведамілі ў ЦВК.

Лідзіруе па колькасці тых, хто прагаласаваў, Гомельская вобласць, дзе на выбарчыя ўчасткі прыйшлі амаль 60% выбаршчыкаў, крыху менш за 58% у Віцебскай вобласці, адзначылі ў ЦВК.

Стужка навiн
0