МІНСК, 12 вер — Sputnik. Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей" будуць выраблены са срэбра і нікеля.
Сярэбраная манета — наміналам 20 рублёў, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм, пробай сплаву 925, накладам 500 штук;
медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм, тыражом 2000 штук.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: злева — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім — надпісы: намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год выпуску і проба сплаву (на срэбнай манеце); справа ўверсе — стылізаваны надпіс у два радкі: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе — кампазіцыя з дзіцячых малюнкаў.
Рэверс: у цэнтры — выява хлопчыка і дзяўчынкі з драўлянымі птушкамі ў руках; уверсе па крузе надпіс: СВЕТ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ; унізе па крузе — стылізаваная арнаментальная паласа.
У дызайне манеты выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей узроставай катэгорыі да 6 гадоў, якія сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка "Дзеці малююць манеты", праведзенага Нацыянальным банкам у рамках Дня адчыненых дзвярэй — 2014.
Манеты адчаканены ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор". Манеты адчаканены якасцю: сярэбраныя — "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк".
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.