МІНСК, 12 вер — Sputnik. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае наведаць мерапрыемствы ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.
Праграма вызначаецца разнастайнасцю: сярод мерапрыемстваў шасці захапляючых тыдняў, што ўключаюць кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі — канцэрты і паэтычны слэм, літаратурны калаж, аўтарскія чытанні, выставы, майстар-класы і семінары на актуальныя тэмы ў 11 гарадах Рэспублікі Беларусь, кожны знойдзе што-небудзь сабе па гусце.
Сёлета адзначаецца асаблівы юбілей: 17 кастрычніка ў 10-ы раз стартуе Тыдзень нямецкай мовы і культуры ў Брэсце, які за гэты час стаў неад'емнай часткай Тыдняў Германіі, а таксама нямецкіх праектаў у сферы культуры ў Беларусі.
Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з германскімі культурнымі пасярэднікамі і арганізацыямі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.
Тыдні Германіі сёлета пачнуцца 15 верасня і працягнуцца да 31 кастрычніка 2016 г.