Прыбытковыя выбары: на выходных у Мінску прадалі ежы на $ 620 тыс.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБуфет на выбарчым участку
Буфет на выбарчым участку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На мінулых выходных у сталіцы праходзіў адначасова фестываль "Свята хлеба" і сельскагаспадарчыя кірмашы, а на кожным выбарчым участку актыўна прадавалі цуды айчыннай кулінарыі.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Тавары на 1,2 мільёна рублёў прадалі ў сталіцы за мінулыя выходныя на сельскагаспадарчых кірмашах і ў буфетах на выбарчых участках, паведамілі Sputnik у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Гандлёвыя аб'екты Мінска на мінулых выходных разгарнуліся шырока: праходзілі сельскагаспадарчыя кірмашы, фестываль хлеба і, вядома, актыўна ішоў гандаль на ўсіх выбарчых участках, якія дзівілі выбаршчыкаў кулінарнымі вынаходствамі і нізкімі коштамі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБуфет на "Участку №1"
Буфет на президентском участке - Sputnik Беларусь
Буфет на "Участку №1"

Так, па дадзеных гарадскіх уладаў, у суботу і нядзелю ў сталіцы прайшлі 14 сельскагаспадарчых кірмашоў, на выбарчых участках у нядзелю працавалі 428 выязных буфетаў.

Побач з некаторымі ўчасткамі таксама праводзілі кірмашы на адкрытых пляцоўках — іх па горадзе было 140.

"Усяго ў гандлёвым абслугоўванні было задзейнічана больш за 1000 суб'ектаў гаспадарання. Забяспечаны ўдзел шырокага кола прадпрыемстваў-вытворцаў, фермерскіх гаспадарак і гандлёвых арганізацый, а таксама напаўненне мерапрыемстваў культурна-масавымі праграмамі", — падкрэслілі ва ўпраўленні.

Мінчане актыўна закупляліся, адзначылі суразмоўцы Sputnik. Па падліках спецыялістаў, за выходныя толькі на падобных кірмашах, фестывалях і ў буфетах было прададзена тавараў на 1,2 мільёна рублёў — амаль 620 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце.

Стужка навiн
0